ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ! У НАШАЙ УСТАНОВЕ ФУНКЦЫЯНУЕ ГРУПА З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
- Тэматычны тыдзень па тэме "Казка"
У рамках тэматычнага тыдня "Казка" выхаванцы рознаўзроставай групы №4 пазнаёміліся з беларускай народнай казкай "Жаронцы". Дзеці з вялікім захапленнем і ўвагай слухалі гэты твор, а каб лепш зразумець вобразы, і замацаваць уражанні, вырашылі ператварыцца ў сапраўдных мастакоў, і стварылі ўласныя "кніжкі-малышкі"! У гэтых маленькіх кніжачках дзеці намалявалі галоўных герояў казкі. Кожная такая кніжка атрымалася вельмі яркай, самабытнай і поўнай дзіцячай фантазіі.


- "Дарожная азбука"
8 верасня выхаванцы рознаўзроставай групы № 4 практыкаваліся ў бяспечным пераходзе дарогі па пешаходным пераходзе. Паўтарылі галоўнае правіла: "Спыніся — Паглядзі — Пераканайся ў бяспецы — Ідзі".




- Падарожжа ў мінулае з Дзедам Барадзедам.
18 жніўня выхаванцы рознаўзроставай группы № 5 дакрануліся да гісторыі роднага краю. У госці да iх завітаў казачны Дзед Барадзед, які прынёс з сабой сапраўдныя прадметы беларускага побыту. Дзеці з захапленнем разглядалі збанкі, ручнікі і іншыя рэчы, даведваліся пра жыццё нашых продкаў і вучыліся шанаваць беларускія традыцыі. Сустрэча пакінула шмат яскравых эмоцый і незабыўных уражанняў!






- "Юныя майстры"
27 ліпеня на прагулцы маленькія майстры рознаўзроставай групы № 5 займаліся творчасцю-выраблялі бранзалеткі з прыродных матэрыялаў! Дзеці праявілі вялікую цікавасць і энтузіязм да стварэння вырабу. Прагулка прайшла паспяхова. Дзеці атрымалі задавальненне ад творчага працэсу.




- Мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове
Глядзім разам з дзецьмі мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове
“ Як Несцерка на кірмаш збіраўся” перайсці
“Як Несцерка скарб знайшоў” перайсці
“Дзед-Барадзед. Калыханка” перайсці
“Як Несцерка харчы прадаваў” перайсці
“Як служыў жа я ў пана” перайсці
Прыемнага прагляду!