Сёння выхаванцы рознаўзроставай групы № 5 правялі час на спартыўнай пляцоўцы з беларускімі народнымі гульнямі. Юныя спартсмены праверылі сваю рэакцыю і ўвагу ў гульні «Хто хутчэй каля снапа збярэцца». Не менш эмоцый выклікалі гульні "Міхасік, "Шэры кот", "Хто сябруе з добрым днём", "Клубок і калабок". Самым гучным і захапляльным момантам стала гульня «Перацяжкі». У гэтай забаве перамагалі сіла і сяброўства.Час прайшоў весела, бадзёра і з карысцю для здароўя!



