Сёння выхаванцы нашага дзіцячага сада дакрануліся да гісторыі роднага краю. У госці да iх завітаў казачны Дзед Барадзед, які прынёс з сабой сапраўдныя прадметы беларускага побыту. Дзеці з захапленнем разглядалі збанкі, ручнікі і іншыя рэчы, даведваліся пра жыццё нашых продкаў і вучыліся шанаваць беларускія традыцыі. Сустрэча пакінула шмат яскравых эмоцый і незабыўных уражанняў!




