У нашым дзіцячым садзе весела і пазнавальна прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Ён падарыў нашым выхаванцам шмат яркіх эмоцый і новых ведаў пра родную культуру!
Што ж цікавага чакала малых?
Выстава «Старонкі роднага слова». Дзеці з захапленнем разглядалі яркія беларускія кнігі, знаёміліся з беларускiмi народными казкамі.
Інтэрактыў «Збяры казку». Хлопчыкі і дзяўчынкі разам збіралі пазлы, «ажыўляючы» сюжэты любімых народных казак.
Такія мерапрыемствы змалку гадуюць у сэрцах дзяцей любоў да роднага слова і павагу да кнігі. Гартайце карусель!




