«Мы – беларусы, і гэтым ганарымся!» - з такім дэвізам прайшоў у нашым дзіцячым садзе Дзень народнага адзінства. Гімн краіны адкрыў свята, а далей дзеці акунуліся ў свет сімвалаў: даведаліся, чаму сцяг трохкаляровы і што ўтоена ў кожным колеры. Беларускія песні, танцы і гульні напоўнілі залу радасцю і яднаннем. Няхай у маленькіх сэрцах расце любоў да роднай зямлі.






