Выхаванцы санаторнай рознаўзроставай групы №3 цэлы тыдзень пранікалі ў чароўны свет казкі: знаёміліся з самім словам «казка», гулялі ў гульні, даведаліся пра паходжанне казак. За гэты час яны прачыталі дзве беларускія народныя казкі — «Курачка-рабка» і «Пых». І асабліва цікава было тое, што дзеці самі ўвасобіліся ў герояў гэтых казак: яны прымерылі на сябе ролі герояў з «Пыха» і «Курачкі-рабкі». Тыдзень казкі стаў для выхаванцаў сапраўдным святам творчасці і фантазіі. У сэрцах дзяцей засталася цёплая любоў да беларускай казкі, якая будзе расці разам з імі.


