На гэтым тыдні ў нас адбыўся сапраўдны Дзень казкі! Выхаванцы другой групы акунуліся ў атмасферу беларускага фальклору і пазнаёміліся з усім вядомай і любімай беларускай народнай казкай «Курачка-Рабка»).
Гэта было не проста чытанне: дзеці разам з выхавацелем зладзілі сапраўдную творчую імпрэзу! Малышы паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў і інсцэніравалі казку з дапамогай пальчыкавага тэатра. Такі від творчасці не толькі выклікае захапленне ў дзяцей, але і выдатна развівае дробную маторыку, маўленне i акцёрскія здольнасці.
Дзень казкі пакінуў шмат усмешак, станоўчых эмоцый і натхніў нашых маленькіх тэатралаў на новыя творчыя здзяйсненні!


