ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ! У НАШАЙ УСТАНОВЕ ФУНКЦЫЯНУЕ ГРУПА З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
- "Узлятаюць у неба ракеты"
Я да зор у сне лятаю,
Касманаўтам быць жадаю.
Пабываў з сястрою Верай
Ноччу ў сне я на Венеры.
А сягоння я прысніў,
Што на Марсе я пабыў!
13 красавіка выхаванцы групы № 5 шмат чаго даведаліся пра Сусвет, зоры, планеты, касмічныя апараты і караблі. На занятках па аплікацыі дзеці ўявілі сябе касманаўтамі і зрабілі для сябе прыгожыя ракеты!
Паглядзіце, як прыгожа ў іх атрымалася!



- "ДухоўнаяПрыгажосцьБеларускайЖанчыны
6 сакавіка, у рамках праекта "Кожная пятніца - рознае сваё" на тэму "Духоўная прыгажосць Беларускай жнчыны " з выхаванцамі нашага дзіцячага сада былі арганізаваны розныя мерапрыемствы. Дзеці пазнаёміліся са знакамітымі жанчынамі Беларусі: Ефрасіняй Полацкай, Саламеяй Рэгінай Русецкай, Ларысай Александроўскай, Вольгай Корбут і іншымі. Таксама падрыхтавалі для матуль кветкі сваімі рукамі і падарылі іх дарагім матулям. Мерапрыемствы прайшлі цікава і пазнавальна.




- "Эх, Масленіца"
З мэтай далучэння дзяцей да народных традыцый, для выхаванцаў старэйшай групы №5 прайшоў фізкультурны вольны час "Эх, Масленіца". Разам з лясной госцяй, Бабай Ягой, былі арганізаваны самыя вясёлыя народныя рухомыя гульні і эстафеты. Кожны ўдзельнік змог праявіць свае спартыўныя навыкі.




- “Сюрпрыз ад Лесавічка”
У першы дзень зімы да выхаванцаў групы № 5 завітаў Лесавічок. Ён нагадаў дзецям, што хутка прыйдзе самае доўгачаканае свята - Новы год!
Да яго застаўся роўна месяц. Каб усім было весялей яго чакаць лясны гаспадар прыгатаваў сюрпрыз – Елачку-Каляндарык. На кожнай галінцы Елачкі вісяць цацкі з цікавымі заданнямі для дзяцей. Запрашаем усіх разам з намі выконваць заданні і чакаць чароўнае свята!!!




- "У свет здароўя паспяшай"
Падчас правядзення акцыі "У свет здароўя паспяшай" выхаванцы групы №5 прынялі ўдзел у гутарцы "Здаровы лад жыцця" з медсястрой нашага дзіцячага садка. Святлана Сцяпанаўна нагадала дзеткам пра неабходнасць загартоўвання, ужывання дастатковай колькасці садавіны і агародніны, выканання правіл асабістай гігіены. Дзецям вельмі спадабалася!


- "Мы за здаровы лад жыцця"
Здароўе для чалавека – адна з галоўных каштоўнасцяў. Таму з выхаванцамі групы № 5 рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне і захаванне здароўя. Падчас заняткаў па адукацыйнай галiне "Дзіця і грамадства" дзеці, выконваючы розныя заданні, замацоўваюць ўяўленні аб тым, як трэба клапацiцца аб сваiм здароўі.

- "Мы - адзiныя. Мы – сэрца наша краiны"
17 верасня ў рамках святкавання "Дня народнага адзiнства" з выхаванцамi группы № 5 было праведзена мерапрыемства "Мы - адзiныя. Мы-сэрца наша краiны". Пад час якога выхаванцы пазнаемiлiся з гiсторыяй свята, яго значэннем. Пагулялi у гульнi "Сiмвалы Беларусi", "Складзi карту Беларусi"

- «Міжнародны дзень сям'і»
З выхаванцамі рознаўзроставай групы № 5 праведзены пазнавальныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям'і: гутаркі «Мая шчаслівая сям'я», «Як мы разам адпачываем»; гульні «Адгадай члена сям'і», «Ласкавае слова», а на прыканцы дня намалявалі малюнкі для сваёй сям' і.

