Новы год - самае любімае, доўгачаканае, казачнае і чароўнае свята. Выхаванцы групы № 5 актыўна рыхтавалі незвычайна цікавы паказ "Падарунак для Марфушанькі". У прыбранай упрыгожанай зале пачаўся Навагодні паказ. Дзеці акунуліся ў святочную атмасферу чараўніцтва і ператварыліся ў смелых мушкецёраў і чароўных сняжынак. На навагодняе свята прыйшла Марфушанька, якая спрабавала забраць падарункі, але з дапамогай чараўніцтва дзед Мароз іх вярнуў і дзеці атрымалі доўгачаканыя падарункі ад дзядулі Мароза. Павіншаваць дзетак навагоднімі падарункамі прыйшлі госці: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУП "Слонімскі водаканал " - Галіна Міхайлаўна Астапчык, вядучы спецыяліст па кадрах ААГ "Слонімскі рамонтны завод" - Аксана Уладзіміраўна Радзіонік. Свята прайшло ў дзіўна душэўнай атмасферы ўсеагульнай радасці і шчасця!





