Сення у нашым дзiцячым садзе прайшло традыцыйнае свята - "Калядкi". Дзяцей сустрэла Гаспадыня i пазнаемiла са старадаўнімі традыцыямі беларускага народа. Добры настрой дзецям падарылі калядоўшчыкі з Козачкай. Яны спявалі калядныя песні, гралі на музычных інструментах, вадзілі карагоды разам з дзецьмі і гулялі ў вясёлыя гульні.Парадавалі выхаванцаў і Павадыр з мядзведзем. Свята ўсхвалявала выхаванцаў незабыўнымі ўражаннямі і далучыла да традыцый і звычаяў беларускага народа.






