У рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" 16 студзеня ў нашай установе прайшлі цікавыя мерапрыемствы пад назвай "Топ-10 БрэндаўБелпрусі". Дзеці пагулялі ў займальныя гульні "Даведайся прадукт", "Дзе гэта вырабляюць", пазнаёміліся з такімі брэндамі Беларусі, як Белаз, "Белвест", "Белакт" і многімі іншымі. Віртуальная экскурсія на беларускую фабрыку цацак "Палессе" аказалася самым цікавым для дзяцей. Малыя атрымалі масу эмоцый і адчулі пачуццё гонару за родную краіну.


