Сёння выхаванцы нашага сада пазнаёміліся з вядомымі на ўвесь свет фестывалямі Беларусі. Яны апынуліся на самым знакамітым фестывале «Славянскі базар», які праходзіць у Віцебску. Спявалі і танцавалі як сапраўдныя артысты.
Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі Міжнароднага тэатральнага фестываля ў Брэсце «Белая вежа», фэста сярэднявечнай культуры і рыцарскіх турніраў у Дудутках «Наш Грунвальд», гастранамічнага фестываля ў аграгарадку Мотыль «Мотальскія прысмакі».
Выхаванцы групы № 1 паведалі сябрам пра гістарычныя і рэканструктарскія фестывалі «Гальшанскі замак», «Навагрудскі замак», «Мінск старажытны».
Выхаванцы групы № 4 пабывалі ў інтэрактыўнай вандроўцы у Гродне на фестывале нацыянальных культур, які прадстаўляе культуру розных нацыянальнасцей Беларсі.
Старэйшыя дзеці з задавальненнем намалявалі малюнкі “Я на фестывале”







