Сёння, у дзень народнай песні, выхаванцы групы №1 пазнаёміліся з беларускім фальклорам. Дзеці паслухалі беларускую народную песню "Зайграй жа мне, дударочку", пагулялі ў гульню "Дудачка", пазнаёміліся з адным з распаўсюджаных у нашай краіне народным танцам - "Лявоніха", а таксама паспрабавалі сябе ў ролі народных спевакоў і танцораў.
Выхаванцы группы №5 пазнаеміліся з беларускімі музычнымі інструментамі, без якіх не зайграе народная песня. Дзеці з задавальненнем паслухалі беларускую народную песню "Лянок" і паспрабавалі падыграць на музычных інструментах. У іх атрымалася вельмі задорна і ладна!






