У Дзень Беларускіх Вандровак выхаванцы рознаўзроставай групы №4 адправіліся ў падарожжа па Рэспубліцы Беларусь. Пабывалі ў розных гарадах, пазнаёміліся са славутасцямі нашай краіны. Віртуальна прайшліся па вуліцах, замках, прадпрыемствах, прыгожых мясцінах краіны. Деці засталіся пад вялікім уражаннем ад вандравання.
Да выхаванцаў групы № 5 трапілі лялькі Янка і Арынка, якія прынеслі многа чаго цікавага. Так, падчас разгляджвання карты Беларусі лялькі паведамілі ў якія вандроўкі па нашай краіне можна адправіцца і якія славутасці можна убачыць, а каб лепш было арыентавацца прапанавалі дзецям намаляваць карту Беларусі. Вельмі актыўна і пазнавальна выхаванцы правялі свой час.
А выхаванцы рознаўзроставай групы № 3 здзейснілі віртуальнае падарожжа па адным з дзіўных куткоў нашай краіны - Белавежскай пушчы. Яны пабывалі ў самых запаведных яе месцах. Успомніўшы правілы паводзін у лесе, дзеці с задавальненнем пагулялі ў пазнавальныя гульні. Выхаванцам вельмі спадабалася падарожжа.
Выхаванцы групы №1 пазнаёміліся з асноўнымі турыстычнымі турыстычнымі напрамкамі і месцамі Беларусі, а таксама пабывалі на віртуальнай экскурсіі па Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры і мемарыяльным комплексе «Хатынь». Дзецям спадабалася пазнаваць гісторыю сваёй краіны!










