На працягу ўсяго тыдня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Слонімскі санаторны дзіцячы сад” былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы для выхаванцаў ў межах тыдня роднай мовы. Так, да самых маленькіх дзетак нашага садка завіталі выхаванцы групы № 5, якія падрыхтавалі цікавы лялечны спектакль "Коцік Петрык і Мышка". Малышам вельмі спадабалася інсцэніроўка. Героі казкі вырашылі не толькі расказаць цікавую гісторыю, але і пагулялі з дзеткамі ў беларускія гульні. Выхаванцы рознаўзроставых груп № 3,4 знаёміліся з гісторыяй белорусскай мовы, гулялі ў дыдактычныя гульні, нагадвалі беларускія народныя казкі і вершы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі санаторнай групы № 3 падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу “Шануй і беражы родную мову”. Падчас тыдня роднай мовы прайшла традыцыйная акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Усе засталіся ў добрым настроі!




