27 лютага, у рамках праекта "Кожная пятніца - рознае сваё" на тэму "Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка" з выхаванцамі нашага дзіцячага сада былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы. Дзеці акунуліся ў свет беларускіх традыцый. Пацешыць дзяцей рознаўзроставай групы № 1 прыйшла Масленічная лялька, з якой выхаванцы гулялі ў гульні: "Блін", "Каруселі". Гледзячы на прыгажуню-ляльку, маленькія тварцы з душой змайстравалі сваімі рукамі ляльку "Масленіцу". А выхаванцы рознаўзроставых груп №3 і №5 сталі ўдзельнікамі творчай работы "Масленічныя бліны". Такія мерапрыемствы дапамаглі дзецям зарадзіцца выдатным настроем і даведацца больш аб культуры свайго народа.







