13 сакавіка, у рамках праекта "Кожная пятніца - рознае сваё" на тэму «Салодкія брэнды нашай радзімы” выхаванцы нашага дзіцячага сада пазнаеміліся з прадпрыемствамі Беларусі, якія вырабляюць "салодкія брэнды", а таксам з разнастайным асартыментам салодкай прадукцыі. Дзеці з задавальненнем пагулялі у гульні : "Злажы карцінку", "Знайдзі пару", "Салодкае лато", "Прадпрыемствы горада Слоніма», "Знайдзі прысмакі фабрыкі "Слодыч", "Складзі абгорткі мармеладак ТiNKI". Выхаванцы рознаўзроставай групы № 1 разгадалі кросенс, у якім быў зашыфраваны “Слонімскі хлебазавод”, дзе вырабляюць салодкія мучныя вырабы. Мерапрыемствы прайшлі цікава і пазнавальна.






