"Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк..."
Гэтыя радкі, напісаныя вядомым беларускім паэтам Максімам Багдановічам, нікога не могуць пакінуць без увагі. Гэты верш, як і многія іншыя, пакладзены на музыку і сапраўды з'яўляецца дыяментам беларускай культуры. Вось і сёння, 20 сакавіка, у рамках праекта "Кожная пятніца - рознае сваё" выхаванцы рознаўзроставай группы № 5 паўдзельнічалі ў "Паэтычным круізе ў мелодыях", праслухаўшы кампазіцыю "Па-над белым пухам вішняў". Свае ўражанні дзеці вырашылі выказаць у прыгожых малюнках. А выхаванцы рознаўзроставай групы № 4 адправіліся ў паэтычнае падарожжа па мелодыях, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі беларускія мелодыі, гулялі ў музычныя гульні.

