27 сакавіка, у рамках праекта "Кожная пятніца - рознае сваё" на тэму “Беларусь-краіна мастацтва і літаратуры” выхаванцам рознаўзроставай групы № 1 быў паказаны ценявы тэатр “Брэменскія музыкі”. Дзеці набылі квіткі ў тэатр, а затым яго паглядзелі. Прадстаўленне дзецям вельмі спадабалася! Выхаванцы рознаўзроставай групы № 3 адправіліся ў падарожжа ў свет беларускіх казак, дзе дзеці разглядзелі ілюстрацыі казак, адгадалі героеў і назвы любімых казак, пагулялі ў цікавыя гульні. Маленькія выхаванцы праявілі кемлівасць і веды. А выхаванцы рознаўзроставай групы №5 пазнаёміліся з тэатрамі, якія знаходзяцца ў Беларусі і паспрабавалі сябе у ролі маленькіх акцёраў, гуляючы ў гульні: "Пагуляем-адгадаем", "Адгада чый голас?" Мерапрыемствы прайшлі пазнавальна ў сяброўскай і цёплай атмасферы.







