Выхаванцы рознаўзроставай групы №4 напярэдадні Дня сям'і адправіліся ў падарожжа «Бліжэй да сям'і». Дзеці абагульнілі свае веды аб сям'і, яе членах і сямейных традыцыях; намалявалі кожны свае сям'ю і пазнаёмілі яе з іншымі дзецьмі. Выхаванцы зразумелі, што сям'я -гэта любоў, падтрымка, бяспека і ўзаемны клопат. Сям'я дапамагае расці, вучыць дабру, адказнасці і павазе да блізкіх.
