На гэтым тыдні выхаванцы груп № 4 і 5 наведалі гарадскую бібліятэку. Для дзяцей была прапанавана цікавая праграма, падрыхтаваная работнікамі бібліятэкі. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі лялечны спектакль "Каб расці нам моцнымі!", пагулялі ў розныя гульні, пазнаёміліся з навінкамі дзіцячых кніжных выданняў.




